ДУШАНБЭ. Супрацоўнік Міністэрства Бясьпекі Таджыкістану быў затрыманы за захаваньне двух кіляграмаў гераіну. Міністэрства Ўнутраных Справаў вінаваціць супрацоўніка, імя якога не паведамляецца, у дачыненьні да кантрабанды наркотыкаў. Улады надалей шукаюць іншых удзельнікаў злачыннай групы, у якіх, магчыма, захоўваецца яшчэ большая колькасьць гераіну. Гэта ўжо ня першы выпадак арышту афіцыйных асобаў за кантрабанду наркотыкаў. Усяго сёлета праваахоўныя ворганы Таджыкістану канфіскавалі больш за 800 кіляграмаў гераіну.