Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:27 ]  У выніку затапленьня шахты ў Кітаі загінула восем шахцёраў


ПЭКІН. Кітайскае афіцыйнае інфармацыйнае агенцтва Сіньхуа паведаміла, што ратаўнікі вынесьлі целы васьмі шахцёраў з затопленай шахты ў цэнтральнакітайскай правінцыі Хэнань. Шахцёры апынулся ў падземнай пастцы пасьля таго, як у пятніцу вада затапіла вугальную шахту. У пятніцу ўвечары намаганьнямі ратаўнікоў быў уратаваны 21 шахцёр. Кітайская вугальная прамысловасьць – адна з самых вялікіх і небясьпечных у сьвеце. Летась падчас няшчасных выпадкаў на шахтах загінула 7 тысячаў чалавек.
XS
SM
MD
LG