БАГДАД. Прэзыдэнт Іраку Садам Хусэйн заявiў, што ўварваньню ў любую краiну iсьлямскага сьвету наканаваная няўдача. У звароце да нацыi i ўясяго блiзкаўсходняга рэгiёну з нагоды 14-годзьдзя завершаньня iрана-iрацкай вайны лiдэр Іраку абвесьцiў, што нiякiя пагрозы яго не напужаюць – краiна гатовая адбiць напад. Мiжнародная супольнасьць упэўненая, што Багдад распрацоўвае зброю масавага зьнiшчэньня. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш неаднойчы выказваўся за зьвяржэньне рэжыму Садама. Учора, аднак, Буш сказаў, што будуць разгледжаныя ўсе магчымасьцi да прыняцьця канчатковага рашэньня, як дзейнiчаць у дачыненьнi да Іраку.