Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:27 ]  У Ярданіі зачыненае бюро папулярнага тэлеканалу "Аль-Джазіра"


АМАН. Мiнiстар iнфармацыi Ярданii Махамад Адуан загадаў сёньня зачынiць аманскае бюро тэлеканалу “Аль Джазiра” i забаранiў яго карэспандэнтам працаваць у краiне. У iнтэрвiю афiцыйнаму iнфармацыйнаму агенцтву “Петра” мiнiстар патлумачыў, што тэлеканал пазбаўлены акрэдытацыi, паколькi журналiсты “вялi падрыўную дзейнасьць супраць Ярданii i яе нацыянальнай палiтыкi”. Напярэдаднi тэлеканал “Аль Джазiра”, якi базуецца ў Катары, трансьляваў папулярную праграму, якой крытыкавалася каралеўская сям’я i яе палiтыка на Блiзкiм Усходзе.
XS
SM
MD
LG