Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:23 ]  Новыя ўзброеныя напады на ўрадавыя войскі ў Афганістане


КАБУЛ. У Кабуле сёньня на досьвiтку адбыўся напад на базу ўрадавых войскаў. У баi, якi працягваўся каля гадзiны, загiнулi 13 чалавек – 11 нападнiкаў i два вайскоўцы. Тры чалавекi параненыя. Афганскае камандаваньне пакуль ня ведае, хто напаў на базу i колькi было нападнiкаў. Таксама сёньня на ўсходзе Афганiстану недалёка ад гораду Асадабад былi чарговаым разам абстраляныя амэрыканскiя спэцпадразьдзяленьнi. Пацярпелых няма. Агнём у адказ забiтыя чатыры чалавекi. Амэрыканскае камандаваньне лiчыць, што агонь адкрылi баявiкi “Аль-Кайды”.
XS
SM
MD
LG