БАГДАД. Парлямэнт Іраку заявiў сёньня, што любым спробам Злучаных Штатаў зрынуць рэжым Садама Хусэйна будзе дадзены годны адказ. Адначасна парлямэнт зноў запрасiў дэлегацыю амэрыканскага Кангрэсу наведаць краiну, каб пераканацца ў беспадстаўнасьцi цьверджаньняў, што Ірак распрацоўвае зброю масавага зьнiшчэньня. Першае запрашэньне Кангрэс адрынуў. Багдадскiя ўлады таксама прапануюць, каб кiраўнiк камiсii ААН у раззбраеньнi Іраку Ганс Блiкс прыбыў дзеля перамоваў, перш чым ваенныя iнспэктары ААН змогуць аднавiць агляд ваенных аб’ектаў. Нягледзячы на запрашэньне, сёньня ў iрацкiх газэтах Блiкс быў названы “шпiёнам”.