Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:03 ]  12 чалавек забітыя ў Кашміры ў выніку нападу іслямскіх экстрэмістаў


ДЭЛІ. Індыя ўсклала на Пакiстан адказнасьць за чарговы напад у Кашмiры, у вынiку якога былi забiтыя 12 чалавек i ня меней як 30 параненыя. Прэм’ер-мiнiстар Індыi Атал Бiхары Ваджпаi склiкаў тэрмiновую нараду, на якой абмеркаваная сытуацыя ў iндыйскай частцы Кашмiру. Сёньня ранiцай iсьлямскiя экстрэмiсты закiдалi гранатамi лягер пiлiгрымаў-iндуiстаў у Кашмiры, а затым абстралялi яго з аўтаматаў. У часе iншага нападу на вайсковы блёк-пост забiтыя iндыйскi жаўнер i двое баявiкоў. Пакiстанскае мiнiстэрства замежных справаў сёньня адрынула абвiнавачаньнi Індыi.
XS
SM
MD
LG