КАБУЛ. Афганскi палявы камандзер Пашахон Задрон, чые войскi не спыняюць нападаў на ўрадавыя войскi на паўдзённым захадзе краiны, адрынуў заклiкi Кабулу спынiць сваю дзейнасьць. Урад Хамiда Карзая папярэдзiў учора Задрона i ягоную групоўку, што будзе змушаным выкарыстаць сiлу, калi яны ня спыняць спробы захапiць гарады Хост i Гардэз. У заяве ўраду сам Задрон названы ворагам “мiру i стабiльнасьцi”, а ягоная групоўка колькасьцю 3 тысячы чалавек – бандыцкай. Задрон iмкнецца падпарадкаваць сабе ўвесь паўдзённы ўсход Афганiстану i патрабуе адстаўкi Карзая i прызначаных iм губэрнатараў правiнцыяў Пактыя i Хост.