КАРАЧЫ. ПАКІСТАН. Злучаныя Штаты зачынiлi зь меркаваньняў бясьпекi кансулят у пакiстанскiм горадзе Карачы. Яшчэ ў мiнулым месяцы тое ж самае зрабiла Францыя i перавяла супрацоўнiкаў у будынак брытанскага кансуляту, якi мае лепшую ахову. 14 чэрвеня ў вынiку выбуху замiнаванага аўтамабiлю ля будынку амэрыканскага кансуляту загiнулi 12 i параненыя 50 чалавек. Тры месяцы таму 11 французаў былi забiтыя ў вынiку бомбавага нападу на iхны аўтобус каля французкага кансуляту ў Карачы -- 14-мiльённага гораду, у якiм пасьля пачатку антытэрарыстычнай апэрацыi ЗША ў Афганiстане сталi частымi акцыi iсьлямскiх экстрэмiстаў.