ТЭГЭРАН. Тэгэран катэгарычна адрынуў магчымасьць таго, што на тэрыторыi Ірану маглi знайсьцi сховiшча баявiкi “Аль-Кайды”. Прадстаўнiк iранскага мiнiстэрства замежных справаў падкрэсьлiў, што Іран нiякiм чынам не зьвязаны з “Аль-Кайдай”. На мiнулым тыднi адмысловы пасланец ЗША ў Кабуле Залмай Халiлзод заявiў, што Тэгэрану ня трэба мець справаў зь мiжнароднымi злачынцамi i што ён павiнен выдаць тэрарыстаў “Аль-Кайды”, якiя, як мяркуюць ЗША, маглi схавацца на iранскай тэрыторыi.