БАГДАД. Тысячы iракцаў выйшлi сёньня на вулiцы Багдаду, каб сваiм маршам падтрымаць Садама Хусэйна i выказаць пратэст супраць пагрозаў Злучаных Штатаў зьвергнуць ягоны ўрад. Пратэст прымеркаваны да паседжаньня Рады Бясьпекi ААН, на якiм сёньня абмяркоўваецца прапанова Іраку запрасiць у Багдад дзеля перамоваў кiраўнiка камiсii ААН па раззбраеньню Іраку Ганса Блiкса. Багдад разглядае гэтае запрашэньне як шлях да магчымага вяртаньня ў Ірак iнспэктараў ААН ва ўзбраеньнi. Расея заклiкала мiжнародную супольнасьць скарыстацца зь яго. Аднак, Злучаныя Штаты i Вялiкая Брытанiя выказалi скэптыцызам з нагоды гэтага запрашэньня. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш абвiнавачвае Ірак у вытворчасьцi зброi масавага зьнiшчэньня i заяўляе, што выкарыстае ўсе магчымыя сродкi дзеля зьвяржэньня рэжыму Садама.