(ТБІЛІСІ) Некалькі вайсковых самалётаў парушылі сёньня грузінска-расейскую мяжу ў раёне Чачні і збамбавалі тэрыторыю Грузіі. Аб гэтым паведаміла прэсавая служба дэпартамэнту памежнай аховы Грузіі. Міністар дзяржаўнай бясьпекі Грузіі сёньня зноў заявіў, што грузінскія памежнікі захапілі сем узброеных ваяўнікоў, якія перайшлі на тэрыторыю краіны з Чачні.