Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:18 ]  Саюзьнiкi ЗША выказваюць нязгоду з плянамi Джорджа Буша нанесьцi ваенны ўдар па Іраку


ГАНОВЭР. НЯМЕЧЧЫНА. Учора саюзьнiкi ЗША ў антытэрарыстычнай кампанii выказалi сваю нязгоду з плянамi Злучаных Штатаў нанесьцi ваенны ўдар па Іраку. Канцлер ФРГ Гэрхард Шродэр , выступаючы на зьезьдзе ягонай Сацыял-Дэмакратычнай партыi ў Гановэры, заявiў, што прыярытэтатам мае стаць палестынска-iзраiльскi канфлiкт, а не вайна зь Іракам. Ключавы саюзьнiк ЗША -- Савудаўская Арабiя i адзiн з ворагаў -- Іран падкрэсьлiлi сваю нязгоду з плянамi Злучаных Штатаў супраць iх агульнага суседу Іраку ў часе перамоваў памiж савудаўскiм мiнiстрам замежных справаў Саўдам аль-Файзалам i iранскiм прэзыдэнтам Махамадам Хатамi. У Расеi намесьнiк прэм’ер-мiнiстра Аляксандар Салтанаў заклiкаў мiжнародную супаольнасьць выкарыстаць цяперашняе запрашэньне Іракам кiраўнiка iнспэкцыi ААН ва ўзбраеньнях да перамоваў дзеля рэальнага вяртаньня iнспэкцыi ў Ірак. Ірацкi вiцэ-прэзыдэнт Таха Ясiн Рамадан у iнтэрвiю на тэлевiзii ў Дубаi выказаў перакананасьць, што ЗША нападзе на Ірак, нават калi туды вернуцца iнспэктары. Учора прэзыдэнт Злучаных Штатаў заявiў, што нiчога не зьмянiлася ў ягоных плянах адносна зьмены рэжыму Садама Хусэйна i паўтарыў, што выкарыстае дзеля гэтага ўсе магчымыя сродкi.
XS
SM
MD
LG