Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:10 ]  У Туркмэнiстане выдадзены зборнiк вершаў прэзыдэнта Нiязава


АШГАБАД. У Туркмэнiстане пабачыў сьвет першы зборнiк вершаў прэзыдэнта краiны Сапармурата Нiязава пад назовам “Квiтней мой народ”. У прадмове да кнiгi Нiязаў пiша, што “паэтычны жанр” валодае iм усё сьвядомае жыцьцё. Аднак, сапраўднае натхненьне прыйшло да яго пасьля дасягненьня рэспублiкай незалежнасьцi. Раней у Туркмэнiстане была выдадзеная вялiкая паэма прэзыдэнта, прысьвечаная ўраджаю. Туркмэнскiя мэдыi назвалi яе шэдэўрам. Дзяржаўнае тэлебачаньне абвесьцiла, што заплацiцi прэмiю таму кампазытару, хто здолее пакласьцi на музыку паэму прэзыдэнта. Туркмэнская апазыцыя заяўляе, што ў краiне створаны культ асобы Нiязава.
XS
SM
MD
LG