Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:12 ]  Дзяржсакратар ЗША сустракаецца з прэзыдэнтам Фiлiпiнаў


МАНІЛА. Дзяржаўны сакратар Злучаных Штатаў Колiн Паўэл знаходзiцца на Фiлiпiнах – апошнiм пункце свайго азiяцкага турнэ па шасьцi краiнах. Сёньня ён абмяркуе з фiлiпiнскiм прэзыдэнтам Глорыяй Арояй пытаньнi барацьбы супраць тэрарызму i двухбаковае супрацоўнiцтва ў бясьпецы. Болей за адну тысячу амэрыканскiх вайскоўцаў знаходзяцца з адмысловай мiсiяй на Фiлiпiнах. Яны навучаюць мясцовыя сiлы, якiя змагаюцца супраць мусульманскай радыкальнай групоўкi Абу Саяф, што ўваходзiць у мiжнародную тэрарыстычную сетку “Аль-Кайда”. Учора ў Джакарце Паўэл паабяцаў фiнансавую дапамогу Інданэзii коштам 50 мiльёнаў даляраў для вядзеньня яе антытэрарыстычных дзеяньняў.
XS
SM
MD
LG