ЛУАНДА. Урад Анголы i паўстанцкая групоўка УНІТА афiцыйна абвесьцiлi пра завершаньне шматгадовай грамадзянскай вайны. У пятнiцу УНІТА распусьцiла свае ўзброеныя фармаваньнi, якiя налiчвалi 85 тысячаў чалавек. Пяць тысячаў ваяроў групоўкi будуць уключаныя ў склад ангольскага войска. Грамадзянская вайна ў Анголе працягвалася 27 гадоў. Мiрнае пагадненьне атрымалася заключыць толькi пасьля таго, як у лютым быў забiты заснавальнiк УНІТА Жанас Савiмбi.