Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:45 ]  Ірак запрасiў кiраўнiка iнспэкцыi ААН на перамовы


АРГАНІЗАЦЫЯ АБ’ЕДНАНЫХ НАЦЫЯЎ. Ірак запрасiў кiраўнiка iнспэкцыi ва ўзбраеньнях ААН Ганса Блiкса ААН наведаць Багдад дзеля тэхнiчных перамоваў. Гэтае запрашэньне зробленае мiнiстрам замежных справаў Іраку Наджы Сабры ў лiсьце да Генэральнага сакратара ААН Кофi Анана. Пакуль прадстаўнiкi Арганiзацыi Аб’еднаных Нацыяў не камэнтуюць гэты крок Багдаду. Анан, пачынаючы ад сакавiка сёлета, тройчы на перамовах зь Іракам патрабаваў, каб яго ўлады дазволiлi вярнуцца ваенным iнспэктарам ААН у краiну. Анан i Сабры на апошнiх перамовах у Вене ў мiнулым месяцы дамовiлiся, што тэхнiчныя перамовы будуць працягвацца.
XS
SM
MD
LG