80. КАРЛОВАЧ. ХАРВАТЫЯ. Харвацкi суд вырак Фiкрэта Абдзiча, прэтэндэнта на пасаду сябра прэзыдыюму Босьнii, на 20 гадоў зьняволеньня за ваенныя злачынствы ў часе вайны 90-х гадоў. Суд прызнаў Абдзiча, якi тады камандаваў узброенымi фармаваньнямi мусульманаў, вiнаватым у расправе з грамадзянскiм насельнiцтвам i ваеннапалоннымi ў басьнiйскiм горадзе Бiхач. У часе вайны Абдiч стварыў Аўтаномны раён Заходняй Босьнii, якi сам i ачолiў, а падпарадкаваныя яму атрады вялi баi супраць басьнiйскага войска, у складзе якога былi пераважна мусульмане. У 1995 годзе ён уцёк у Харватыю, дзе атрымаў грамадзянства. Арыштаваны быў паводле запыту ўладаў Босьнii. Абдзiч зьбiраўся высунуць сваю кандыдатуру на выбарах сябраў калектыўнага прэзыдыюму Босьнii, якiя адбудуцца ў кастрычнiку.