Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:48 ]  У Афганiстане расьследуюцца плянаваныя тэракты супраць ураду


КАБУЛ. Афганскiя ўлады працягваюць расьследаваньне плянаванага тэрарыстамi нападу на сябраў ураду. Кiраўнiк адзьдзелу бясьпекi ў Мiнiстэрстве ўнутраных справаў Афганiстану Махамад Джурат паведамiў, што двое затрыманых прызналiся, што плянавалi тэракты i супраць ураду, i супраць мiжнародных сiлаў бясьпекi. Паводле Джурата, гэтыя асобы, а адзiн зь iх – грамадзянiн Афганiстану, iншы – замежны грамадзянiн, зьяўляюцца хутчэй за ўсё сябрамi тэрарыстычнай сеткi “Аль-Кайда”. Тым часам, Арганiзацыя Аб’еднаных Нацыяў перадала афганскаму i амэрыканскаму ўраду свае высновы ў справе памылковага бамбаваньня амэрыканскiмi сiламi цывiльнага насельнiцтва ў часе вясельля, калi загiнулi болей як 40 чалавек. Амэрыканскiя вайскоўцы адвяргаюць абвiнавачаньнi, якiя зьявiлiся ў прэсе са спасылкай на ААН, што яны спрабавалi схаваць праўду.
XS
SM
MD
LG