Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:37 ]  Вядучыя партыi Турэччыны патрабуюць датэрмiновых выбараў


АНКАРА. Чакаецца, што парлямэнт Турэччыны прагаласуе сёньня за датэрмiновыя выбары ў лiстападзе сёлета. Учора парлямэнцкi камiэт прынцыпова ўхвалiў прапанову, нягледзячы на моцныя пярэчаньнi прыхiльнiкаў прэм'ер-мiнiстра Бюлента Эджэвiта. Прадстаўнiкi ўсiх вядучых партыяў краiны, за выключэньнем Эджавiтавай Дэмакратычнай левай партыi, выказалiся за датэрмiновыя выбары. Эджэвiт заяўляе, што датэрмiновыя выбары адмоўна паўплываюць на эканамiчны стан краiны i затрымаюць працэс далучэньня Турэччыны да Эўрапейскага Зьвязу. Іншыя лiдэры, сярод якiх i партнэры Эджэвiта ў кiруючай каалiцыi, лiчаць, што менавiта выбары дапамогуць ураду выйсьцi з тупiку, у якi краiна зайшла за часы кiраваньня 77-гадовага i хворага прэм’ера Эджэвiта. Адклiканы зь летнiх вакацыяў парлямэнт, як чакаецца, таксама на гэтым тыднi прапануе новыя рэформы ў захаваньнi правоў чалавека, што ёсьць адной з умоваў далучэньня краiны да Эўрапейскага Зьвязу.
XS
SM
MD
LG