ПАЛАНГА. ЛІТВА. Сёньня расейскi мiнiстар абароны Сяргей Іваноў распачынае вiзыт у Лiтву. У курортным горадзе Паланзе, куды ён прыбыў учора позна ўвечары ён будзе мець перамовы са сваiм лiтоўскiм калегам Лiнасам Лiнкевiчусам. Яна абмяркуюць ваенныя пытаньнi i праблему Калiнiнградзкага анкляву. Учора ў Калiнiнградзе Іваноў заявiў, што Расея захавае сваю вайсковую прысутнасьць у Балтыйскi рэгiёне, але не ўзмацнiць яе пасьля далучэньня Лiтвы, Латвii i Эстонii да НАТО. Чакаецца, што гэтыя краiны будуць запрошаныя ўвайсьцi ў Альянс на яго самiце ў лiстападзе. Расея адмоўна ставiцца да наблiжэньня НАТО да яе межаў, але апошнiм часам узмацняе супрацоўнiцтва з Альянсам.