БУЯНАВАЧ. ЮГАСЛАВІЯ. Альбанскія партыі атрымалі перамогу на мясцовых выбарах на поўдні Сэрбіі. Вынікі падліку 98 адсоткаў бюлютэняў паказваюць, што мэрамі двух найбуйнейшых гарадоў рэгіёну Буянавача і Прэшава стануць прадстаўнікі альбанскай Партыі дэмакратычнага дзеяньня, за якую аддалi галасы 55 адсоткаў выбарцаў. У трэцім паводле велічыні горадзе Мядведжа перамог прадстаўнік сэрбскай абшчыны.
Арганізацыя бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе лiчыць, што выбары адбылiся ў суладзьдзi зь мiжнароднымi стандартамi. Паўдзённая Сэрбiя яшчэ нядаўна была арэнаю вострых міжэтнічных сутычак.