Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:32 ]  Дзейнасьць фонду Сораса ў Маскве пад пагрозаю спыненьня


МАСКВА. Амэрыканскi фiнансiст i фiлянтроп Джордж Сорас заявiў, што дзейнасьць ягонага фонду ў Маскве пад пагрозаю ў зьвязе са спрэчкамi вакол будынку, дзе ён месьцiцца. У распаўсюджанай сёньня заяве Сораса гаворыцца, што расейскае адзьдзяленьне фонду “стала аб’ектам шантажу i бясконцых правакацыяў”. У мiнулы аўторак супрацоўнiкi фонду былi замкнутыя на некалькi гадзiнаў у памяшканьнi, якое яны арэндуюць у расейскай кампанii "Нобэл тэкноладжыс”. Уладальнiк будынку заявiў, што дамова пра арэнду скончылася. На наступным тыднi спрэчка будзе разглядацца ў маскоўскiм арбiтражным судзе. У чэрвенi ў часе вiзыту ў Маскву Сорас скрытыкаваў расейскiя ўлады за намер абмежаваць кантакты навукоўцаў з замежнымi грамадзянамi.
XS
SM
MD
LG