Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:59 ]  ААН:Толькі 82 са 190 краінаў сьвету могуць лічыцца дэмакратычнымі


МАНІЛА. Паводле дадзеных Арганiзацыi Аб’еднаных Нацыяў, восемдзесят дзьве са 190 краiнаў сьвету могуць быць уважанымi як цалкам дэмакратычныя. У надрукаваным у Манiле штогадовым спавешчаньнi экспэртаў ААН гаворыцца, што 106 краiнаў зусiм не падыходзяць пад вызначэньне дэмакратычных, гэта значыць, тых, дзе захоўваецца свабода слова i дзейнiчае незалежная судовая сыстэма. У 40 краiнах, дзе жыве 28 адсоткаў насельнiцтва Зямлi, праблема голаду i галечы вельмi далёкiя ад вырашэньня. Цягам 90-х гадоў колькасьць галадуючых у сьвеце скарачалася кожны год на 6 мiльёнаў чалавек. Аўтары спавешчаньня мяркуюць, што пры гэтакiх тэмпах праблема голаду будзе вырашаная ў сьвеце толькi праз 130 гадоў.
XS
SM
MD
LG