Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:14 ]  Аўстралія не адмовіцца ад падтрымкі барацьбы зь Іракам, нават калі Багдад спыніць імпарт яе пшаніцы


СЫДНЭЙ. Аўстралiя ня мае намеру адмаўляцца ад падтрымкi палiтыкi Злучаных Штатаў адносна Іраку. Гэтая заява прагучэла ў адказ на пагрозу Багдаду скарацiць iмпарт аўстралiйскай пшанiцы ў два разы, а калi сытуацыя ня зьменiцца, то i зусiм адмовiцца ад паставак зерня з Аўстралii. Два тыднi таму Аўстралiя параўнала нерашучасьць усясьветнай супольнасьцi адносна Багдаду, якi спрабуе завалодаць зброяй масавага зьнiшчэньня, з палiтыкай улагоджваньня iншага агрэсара – нацысцкай Нямеччыны.
XS
SM
MD
LG