КАБУЛ. На захадзе Афганiстану Першы батальён нацыянальнага войска Афганiстану, якi навучаўся пад кiраўнiцтвам амэрыканскiх iнструктараў, прайшоў сёньня парадам па вулiцах Кабулу. На ўрачыстай цырымонii прысутнiчалi кiраўнiк пераходнага ўраду Хамiд Карзай i мiнiстар абароны Махамад Фахiм. Прадстаўнiкi Злучаных Штатаў паведамiлi, што ў часе навучаньня асаблiвая ўвага надавалася адпрацоўцы сумесных дзеяньняў, пераадоленьню этнiчных адрознасьцяў i ўмацаваньню дысцыплiны. Лiдэры Афганiстану разьлiчваюць, што новае войска падтрымае аўтарытэт краiны i спынiць спрэчкi мясцовых ваенных камандзераў.