ГААГА. Былы югаслаўскi прэзыдэнт Зоран Лiлiч адмовiўся сьведчыць супраць iншага экс-прэзыдэнта Слабадана Мiлошавiча ў Гаагскiм ваенным трыбунале да тых часоў, пакуль яго ня будуць перасьледаваць на радзiме за раскрыцьцё дзяржаўных сакрэтаў. Лiлiч, якi ачольваў Югаслаўскую Фэдэрацыю ад 1993 да 1997 году, калi ягонае месца заняў Мiлошавiч, адмовiўся выступаць у Трыбунале i быў дастаўлены ў Гаагу пад вартай на мiнулым тыднi. На мiнулым тыднi ўрад Югаславii выслабанiў Лiлiча ад адказнасьцi за дачу паказаньняў, але Лiлiч патрабуе гарантыяў ад Рады абароны i асабiста Ваiслава Каштунiцы – цяперашняга прэзыдэнта краiны.