КІЕЎ. Паводле ўкраiнскага ўраду, аварыя на ўкраiнскай капальнi “Юбiлейная” магла быць выклiканая плянавай выбуховай працай на прадпрыемстве. Паведамляецца, што выбух мэтану адбыўся ў нядзелю на глыбiнi 260 мэтраў. У капальнi ў гэты момант знаходзiлiся болей як 400 гарнякоў. 6 чалавек загiнулi, каля 20 параненыя. Сямёра зь iх знаходзяцца ў шпiталi ў цяжкiм стане. Гэта другая буйная аварыя на капальнях Украiны ад пачатку месяца. 7 лiпеня ў Данецкай вобласьцi адбылася аварыя, ахвярамi якой сталi 35 гарнякоў. Сёлета разам загiнулi ў ўкраiнскiх капальнях 150 гарнякоў.