АНКАРА. Парлямэнт Турэччыны , якi сёньня сабраўся на надзвычайную сэсiю, ня змог зацьвердзiць дату датэрмiновых выбараў з прычыны адсутнасьцi кворуму. Наступным разам дэпутаты зьбяруцца, паводле спiкера, 1 верасьня.
Сёньня ж у Турэччыне было афiцыйна абвешчана пра стварэньне новай левацэнтрысцкай партыi праэўрапейскай арыентацыi. Партыю, якая атрымала назоў “Новая Турэччына”, ачолiў былы мiнiстар замежных справаў Ісмаiл Джэм. У новае палiтычнае аб’еднаньне ўвайшлi адзiнадумцы Джэма, якiя нядаўна пакiнулi кабiнэт прэм’ер-мiнiстра Бюлента Эджэвiта i кiраваную iм Дэмакратычную левую партыю. Назiральнiкi цьвердзяць, што партыя Джэма можа стаць вядучай сiлай на будучых выбарах.