Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:59 ]  Ізраіль распачынае новую тактыку супраць палестынскіх тэрарыстаў


ЕРУСАЛІМ. Ізраiль распачынае выкарыстоўваць новую тактыку ў барацьбе з палестынскiмi тэрарыстамi. Паводле iзраiльскага радыё, на Заходнiм беразе Ярдану арыштаваныя болей як дваццаць палестынцаў – бацькоў i братоў тэрарыстаў-самагубцаў. Іх, магчыма, сашлюць у Паласу Газа. Мiнiстар замежных справаў Ізраiлю Шымон Пэрэс лiчыць, што такога кшталту захады стануць папярэджаньнем патэнцыйным тэрарыстам. Урад Ізраiлю распачаў разгляд юрыдычных аспектаў дэпартацыi сем’яў палестынскiх экстрэмiстаў. Сёньня ж былi разбураныя два дамы, якiя належылi экстрэмiстам. Адзiн зь кiраўнiкоў Палестынскай аўтаномii Саэб Эрэкат назваў новую тактыку Ізраiлю “калектыўным пакараньнем” i злачынствам супраць чалавечнасьцi. Радыкальная групоўка “Хамас” абвесьцiла, што калi Ізраiль пачне высылкi, тэрарысты-самагубцы будуць накiраваныя ва ўсе рэгiёны Ізраiлю.
XS
SM
MD
LG