Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:10 ]  ПРЭЗЫДЭНТ ПАКІСТАНУ ПАВІНШАВАЎ НОВАГА ПРЭЗЫДЭНТА ІНДЫІ


ІСЬЛЯМАБАД. Прэзыдэнт Пакiстану Пэрвэз Мушараф павiншаваў Абдулу Калама зь ягоным абраньнем на прэзыдэнта Індыi. Прэзыдэнт у Індыi пераважна выконвае цырыманiяльныя абавязкi. У сваiм лiсьце да новага iндыйскага прэзыдэнта Мушараф выказаў надзею на разьвiцьцё вольных ад напружанасьцi адносiнаў памiж суседнiмi краiнамi. Абдул Калам, якога называюць архiтэктарам iндыйскай праграмы ракетных узбраеньняў, мусульманiн паводле веравызнаньня, сёньня быў абвешчаны пераможцам прэзыдэнцкiх выбараў, што адбылiся на пачатку тыдня.
XS
SM
MD
LG