МАДРЫД. Гiшпанская палiцыя арыштавала трох падазраваных сябраў тэрарыстычнай сеткi “Аль-Кайда”. Паводле мiнiстра ўнутраных справаў Ангела Ацэбеса, усе трое – мужчыны сырыйскага паходжаньня. У часе арышту палiцыянты сканфiскавалi вiдэакасэты, на якiх былi запiсаныя парамэтры будынкаў I манумэнтаў у Злучаных Штатах, уключна з будынкам Усясьветнага Гандлёвага Цэнтру, разбуранага тэрарыстамi 11 верасьня летась.