Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:27 ]  У Турэччыне працягваецца ўрадавы крызыс


АНКАРА. Прэм’ер-мiнiстар Турэччыны Бюлент Эджэвiт заявiў сёньня, што, магчыма, пойдзе ў адстаўку да таго, як каалiцыйны ўрад згубiць бальшыню ў парлямэнце. Сем сябраў кабiнэту мiнулым тыднем падалi ў адстаўку. Дэмакратычную левую партыю, якую ачольвае Эджэвiт, пакiнулi ўжо болей за сорак дэпутатаў, якiя лiчаць, што стан здароўя прэм’ер-мiнiстра не дазваляе яму выконваць свае абавязкi. 77-гадовы Эджэвiт быў двойчы шпiталiзаваны толькi ў траўнi. Раней ён заяўляў, што застанецца на сваёй пасадзе да 2004 году, калi адбудуцца чарговыя парлямэнцкiя выбары.
XS
SM
MD
LG