Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:23 ]  Антытэрарыстычная кампанiя ЗША ў Афганiстане працягнецца не адзiн год


КАБУЛ. Антытэрарыстычная кампанiя ЗША ў Афганiстане можа працягнуцца не адзiн год, паколькi прыкладна палова лiдэраў руху “Талiбан” i “Аль-Кайды” дагэтуль знаходзяцца на волi. З гэтай заявай выступiў у Афганiстане намесьнiк мiнiстра абароны Пол Волфавiц перад амэрыканскiмi вайскоўцамi на авiябазе Баграм. Волфавiц падкрэсьлiў, што антыттэрарыстычная кампанiя будзе доўжыцца столькi, колькi патрэбна. Ён параўнаў яе з “халоднай вайной”, якая расьцягнулася на дзесяцiгодзьдзi. Сёньня Волфавiц мае перамовы з афганскiм лiдэрам Хамiдам Карзаем. Яны абмяркуюць пытаньнi антытэрарыстычнай апэрацыi ЗША ў Афганiстане, стварэньне нацыянальнага афганскага войска i дзейнасьць мiратворчага кантынгэнту.
XS
SM
MD
LG