ЕРУСАЛІМ. Прадстаўнікі ізарільскага войска сёньня паведамілі, што яны запабеглі выбуху машыны, што знаходзілася каля блёк-пасту на Заходнім беразе Ярдану. Палестынцы, якіх падазраюцца ў спробе тэракту, уцяклі. Палестынскія афіцыйныя асобы паведамляюць, што Ізраіль пакуль адклаў на няпэўны час перамовы на ўзроўні міністраў. Плянуецца, што заўтра міністар абароны Ізраілю Бэнджамін Бэн-Эліэзэр сустрэнецца з эгіпецкім прэзыдэнтам Хосьні Мубаракам.