ТЭГЕРАН. Вярхоўны лідэр Ірану Аятала Хамэйні сёньня заклікаў захоўваць спакой у зьвязе зь нечаканай адстаўкай аяталы Джалялэдына Тахеры. Тахеры бых духоўным лідэрам гораду Ісфахан. У сваім адкрытым звароце да Тахеры, які быў сёньня зачытаны на дзяржаўным радыё, Хамэйні заявіў, што ворагі Ірану імкнуцца правакаваць канфлікты паміж грамадзянамі краіны.