Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:22 ]  У Срэбраніцы ўспамінаюць ахвяраў разьні 1995 году


СРЭБРАНІЦА. БОСЬНІЯ. Сёньня тут адбылася жалобная цырымонія ў памяць пра тысячаў мусульманаў, забітых сэрбамі ў 1995 годзе. Вышэйшая ісьлямская духовая асоба Мустафа Чэрыч сказаў, што басьнійскія мусульмане ніколі ня будуць заклікаць да адплаты за разьню, але жадаюць, каб вінаватыя былі пакараныя паводле закону. Сем гадоў таму Срэбраніцу, якая лічылася бясьпечнай зонай пад аховай ААН, захапілі войскі басьнійскіх сэрбаў. Уварваўшыся ў горад, сэрбы наладзілі масавую разьню мусульманаў. Ахвярамі сталі сем з паловай тысячаў мужчынаў і хлопчыкаў.
XS
SM
MD
LG