Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:20 ]  Ясір Арафат заклікаў міжнародную супольнасьць дапамагчы спыніць бдізкаўсходнюю напружанасьць


Ерусалім. Палестынскі лідэр Ясір Арафат заклікаў міжнародную супольнасьць дапамагчы спыніць бдізкаўсходнюю напружанасьць. У інтэрвію тэлекампаніі СНН ён выказаўся супраць тэрарыстычных актаў, як супраць цывільных ізраільцаў, гэтак і палестынцаў. Ізраільскі міністар замежных справаў Шымон Пэрэс у часе сустрэчы са сваім дацкім калегам Пэрам Стыгам Мёллерам у Капэнгагене выказаў спадзяваньне, што бальшыня палестынцаў жадае міру. Данія, якая цяпер старшынюе ў Эўразьвязе, прапануе ўтварыць дыпляматычны квартэт з ЗША, Эўразьвязу, Арганізацыі Аб’еднаных Нацыяў і Расеі, які наладзіў бы шэраг кансультацыяў у пытаньнях разьвязаньня блізкаўсходняга крызысу на шляху да скліканьня міжнароднай мірнай канфэрэнцыі.
XS
SM
MD
LG