ХАЙДЭРАБАД. ПАКІСТАН. Тут завершыліся слуханьні ў справе выкраданьня і забойства амэрыканскага журналіста Даніэла Пэрла. На лаўцы падсудных – чатыры ісьлямскія экстрэмісты. Чакаецца, што вырак будзе абвешчаны ў панядзелак. Карэспандэнт газэты “Уол-стрыт джорнэл” Дэніэл Пэрл быў выкрадзены і забіты ў Карачы ў студзені сёлета.