БАРСЭЛЁНА. На міжнароднай канфэрэнцыі ў праблеме СНІДУ, якая адбываецца ў Барсэлёне, сёньня быў распаўсюджаны даклад агенцтва ў пытаньнях СНІДУ Арганізацыі Аб’еднаных Нацыяў. У ім агенцтва засьцерагае супраць шырокага выкарыстаньня крымінальнай адказнасьці людзей за перадачу іншым вірусу, што выклікае СНІД. Адмыслоўцы ААН лічаць, што карныя захады могуць быць контрпрадуктыўнымі, бо носьбіты ВІЧ - інфэкцыі ня ёсьць злачынцамі, а ахвярамі. Болей за тое, страх перад крымінальнай адказнасьцю вымушае людзей пазьбягаць тэставаньня на ВІЧ-інфэкцыю.