Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:39 ]  Наступствы авіякатастрофы - новыя правілы працы авіядыспетчараў Швайцарыі


ЦЮРЫХ. Улады Швайцарыі абвесьцілі пра новыя правілы працы авіядыспэтчараў – цяпер на дзяжурстве павінны быць прынамсі два чалавекі. Рашэньне было прынятае пасьля таго, як 2 ліпеня ў паветранай прасторы на поўдні Нямеччыны сутыкнуліся два самалёты – “Ту-154” башкірскіх авіялініяў і транспартны “Боінг”. У катастрофе загінулі 71 чалавек. Курс самалётам пракладваў авіядыспэтчэр у Цюрыху, які быў на дзяжурстве адзін. Нямецкія экспэрты паведамілі, што, паводле дадзеных бортавых самапісцаў “Ту-154”, за некалькі хвілінаў да катастрофы пілёт атрымаў дзьве супярэчлівыя каманды. Дыспэтчэр загадаў яму зьніжацца, у той час як бортавая апаратура дала каманду набраць вышыню. Швайцарскія ўлады вядуць следзтва. За дыспэтчарам, які знаходзіцца ў стане глыбокага шоку, назіраюць лекары.
XS
SM
MD
LG