Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:34 ]  Донары пагадзіліся фундаваць праграму ўтылізацыі ядзерных адкідаў у Расеі.


БРУСЭЛЬ. Эўрапейскія донары пагадзіліся сёньня фундаваць праграму ўтылізацыі ядзерных адкідаў на паўночным захадзе Расеі. На міжнароднай канфэрэнцыі ў Брусэлі вырашана дзеля гэтага вылучыць Расеі болей ўа 100 мільёнаў эўра. Донары таксама абавязаліся павялічыць на болей, як паўтары мільёны эўра, для рэалізацыі праекту ўтылізацыі ядзерных адкідаў, якія засталіся з савецкіх часоў, калі былі пабудаваныя сотні ядзерных субмарынаў, якія цяпер не ўжываюцца і іржавеюць у портах Баранцавага мора. Паводле Эўрапейскай камісіі, адпрацаваныя радыёактыўныя матар’ялы цяпер знаходзяцца ў небясьпечным стане.
XS
SM
MD
LG