ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнту ЗША Джорджу Бушу сёньня была пасьпяхова зробленая невялікая мэдыцынская працэдура, якая цягнулася дзьве гадзіны. На гэтыя дзьве гадзіны паўнамоцтвы галоўнакамандуючага ЗША пераняў віцэ-прэзыдэнт Дзік Чэйні. Пасьля працэдуры лекары заявілі, што ніякіх сур’ёзных анамаліяў у прэзыдэнта ня выяўлена.