Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:36 ]  Каля 5 тысячаў прыхільнікаў Бэкназарава пратэставалі ў горадзе Кэрбэн


БІШКЕК. У Кыргыстане ў населеным пункце Кербэн каля 5 тысячаў прыхільнікаў апазыцыйнага дэпутата Азімбека Бэкназарава наладзілі сёньня акцыю пратэсту. Маніфэстанты запатрабавалі зьняць усе абвінавачаньні супраць Бэкназарава, крымінальная справа ў дачыненьні да якога ўчора была спыненая паводле фармальных падставаў. Удзельнікі акцыі пратэставалі таксама супраць рашэньня ўладаў амніставаць міліцыянтаў, якія бралі ўдзел у разгоне мітынгаў апазыцыі на поўдні краіны ў сакавіку. Тады ў сутычках загінулі шэсьць дэманстрантаў. У сваю чаргу супрацоўнікі міліцыі гораду Джалал-Абад сёньня ня выйшлі на працу, патрабуючы гарантаванай абароны сваіх калегаў ад крымінальнага перасьледу.
XS
SM
MD
LG