Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:34 ]  Акцыі пратэсту рабочых у Кітаі


ПЭКІН. У кітайскай правінцыі Гуандун на адной з буйных фабрыкаў па перапрацоўцы воўны ўжо трэці дзень працягваюцца акцыі пратэсту рабочых, якія патрабуюць кампэнсаваць запазычанасьць у заробках і спыніць звальненьні. Сёньня адбыліся сутычкі рабочых з ахоўнікамі прадпрыемства. Паводле дадзеных адміністрацыі прадпрыемства, параненыя болей за 60 чалавек. Адна зь мясцовых газэтаў паведаміла, што ахоўнікі зьбівалі рабочых мэталічнымі трубамі. Адміністрацыя фабрыкі адмаўляе гэты факт. Мясцовыя ўлады і паліцыя не камэнтуюць падзеі.
XS
SM
MD
LG