КАБУЛ. На поўдні Афганістану ў адным з населеных пунктаў ля пакістанскай мяжы мінулай начы прынамсі сем чалавек загінулі і дзесяткі былі параненыя ў выніку выбухаў на складзе баяпрыпасаў, які раней належаў талібам. Адзін з афганскіх вайскоўцаў паведаміў, што некалькі чалавек лічацца зьніклымі бяз зьвесткаў. Магчыма, яны апынуліся пад заваламі. Разбураныя дзевяць дамоў. Адна з ракетаў у выніку выбухаў трапіла ў харчовы склад ААН. Прычыны здарэньня пакуль ня высьветленыя.