ХЭВРОН, ЗАХОДНІ БЕРАГ. Ізраільскія войскі чацьверты дзень трымаюць у аблозе штаб-кватэру палестынскай выведкі ў горадзе Хэврон на Заходнім беразе Ярдану, дзе хаваюцца 15 баевікоў,выдачы якіх патрабуе Ізраіль. Паводле відавочцаў, сёньня, выкарыстоўваючы танкі і бульдозеры, жаўнеры зрабілі спробу ўварвацца ў будынак. Міністар абароны Ізраілю Біньямін Бэн-ЭліЭзэр заявіў, што ад аўторка ізраільскім войскам у Хэўроне здаліся каля 20 супрацоўнікаў палестынскіх спэцслужбаў. Яны паведамілі, дзе знаходзяцца некалькі заводаў, на якіх вырабляюцца выбуховыя рэчывы. Ізраільскія войскі працягваюць кантраляваць сем з васьмі самых буйных населеных пунктаў на Заходнім беразе Ярдану з насельніцтвам 600 тысячаў чалавек. У блякаваных гарадох уведзеная камэнданцкая гадзіна.