КАНАНАСКІС. КАНАДА. Тут завершыўся двухдзённы саміт кіраўнікоў васьмі вядучых індустрыяльных краінаў. Апошнім дакумэнтам, які падпісалі лідэры вялікай васьмёркі, стаў пакт пад назовам “Новае партнэрства дзеля разьвіцьця Афрыкі”. Згодна з дакумэнтам, мільярды даляраў будуць выдаткаваныя на дапамогу тым афрыканскім краінам, што створаць стабільна спрыяльныя ўмовы для замежных інвэстуцыяў. Генэральны сакратар ААН Кофі Анан назваў гэты плян пераходным момантам у гісторыі Афрыкі. Раней лідэры вялікай васьмёркі вырашылі выдаткаваць болей за 20 мільярдаў даляраў цягам 10 год на ліквідацыю зброі масавага зьнішчэньня ў краінах былога СССР.