Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:53 ]  Трыбунал у Гаазе задаволіў просьбу Бялграду выпусьціць пад заклад двух абвіначаных у вайсковых злачынствах


ГААГА. Міжнародны ваенны трыбунал у Гаазе задаволіў просьбу Бялграду выпусьціць пад заклад былога віцэ-прэм’ера Югаславіі Ніколу Сайнавіча і былога камандуючага ўзброенымі сіламі краіны Драгаміра Айданіча, абвінавачаных у ваенных злачынствах. Аднак, прадстаўнік трыбуналу заявіў, што канчаткова рашэньне будзе прынятае пасьля разгляду пратэсту пракурораў. Некалькі дзён таму югаслаўскія ўлады запэўнілі трыбунал, што ў выпадку вызваленьня пад заклад абодва абвінавачаныя зьявяцца ў суд, як толькі ўзьнікне патрабаваньне. Айданіч і Сайнавіч дабраахвотна здаліся гаагскаму трыбуналу два месяцы таму. Абодва лічуць сябе невінаватымі.
XS
SM
MD
LG