ГАВАНА. Дэпутаты Нацыянальнага сходу Кубы аднагалосна прагаласавалі за прыняцьце паправак да канстытуцыі, якія абвяшчаюць незваротнасьць сацыялістычнага ладу ў краіне. Ва ўхваленых трох папраўках цьвердзіцца, што сацыялістычны лад захаваецца і пасьля сьмерці прэзыдэнта Фідэля Кастра. Назіральнікі лічуць, што сапраўдная мэта паправак – заблякаваць пэтыцыю кубінскіх іншадумцаў, якія патрабуюць усталяваньня грамадзянскіх і палітычных свабодаў. Пад пэтыцыяй паставілі свае подпісы 11 тысячаў кубінцаў.